Бібліятэку імя Леніна ў Віцебску прапануюць пераназваць у гонар Васіля Быкава

"Імя У.І.Леніна... не адпавядае часу, не з'яўляецца нацыянальна апраўданым і значным" , — перакананыя актывісты.



Актывісты аргкамітэта БХД, сябры ініцыятывы "Віцебск — горад наш" склалі да Віцебскіх абласных структур улады адмысловы зварот, у якім прапануюць надаць бібліятэцы імя Уладзіміра Леніна замест гэтага імя беларускага пісьменніка Васіля Быкава, паведамляе прэс-служба БХД.

У прыватнасці, у звароце заяўляецца, што "імя У.І.Леніна ... не адпавядае часу, не з'яўляецца нацыянальна апраўданым і значным" і "мы прапануем даць установе імя славутага, сусветна вядомага земляка Васіля Быкава".

Подпісы збіралі сярод наведвальнікаў бібліятэкі і неабыякавых мінакоў. Усяго сабрана 64 подпісы, якія будуць пададзены ў Віцебскі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў.


bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!