Біяметрычныя пашпарты ў Беларусі плануюць пачаць выдаваць у першым паўгоддзі

Біяметрычныя пашпарты плануюць пачаць выдаваць у Беларусі ў першым паўгоддзі гэтага года, паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч.
"Як толькі нарматыўна-прававы акт будзе падпісаны, мы, вядома, паведамім у сродках масавай інфармацыі пра дакладную дату выдачы, але мы мяркуем, што гэта будзе першае паўгоддзе, адназначна", — распавёў ён.

Пры гэтым прадстаўнік ведамства ўдакладніў, што аднамомантавай замены цяпер дзеючых пашпартоў не будзе.

"Не трэба нават пасля даты аб'явы ўступлення ў сілу нарматыўна-прававога акта, які будзе рэгламентаваць выдачу, будзе бегчы ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі атрымліваць біяметрычныя дакументы. Паколькі цяпер дзеючы пашпарт будзе дзейнічаць да тэрміну яго заканчэння", — адзначыў Хрышчановіч.

Ён падкрэсліў, што ўсе падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі па ўсёй краіне цалкам гатовыя да выдачы новых дакументаў.

"Яны атрымалі высакаякаснае абсталяванне для збору біяметрычных даных і таксама для выдачы біяметрычных дакументаў. Усё гэта абсталяванне прайшло доследную эксплуатацыю, тэставанне і цалкам гатовае", — паведаміў намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі.

Грамадзяне Беларусі будуць атрымліваць ідэнтыфікацыйную карту, якая будзе дзейнічаць унутры краіны. Карта будзе выдавацца з 14 гадоў у абавязковым парадку, дзецям малодшага ўзросту — па жаданні бацькоў. Для таго, каб выязджаць за мяжу, трэба будзе атрымліваць біяметрычны пашпарт.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: