Бізнесу забаранілі аказваць забаўляльныя паслугі ў Курапатах

Змянілася пастанова ўрада № 675 «Аб зацвярджэнні Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў, помнікаў воінскай славы, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў». Пра змены, зробленыя прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, паведамляе Рэфармацыя

Сёння іх апублікавалі на сайце беларускага Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Што змянілася для Курапатаў?

Цяпер пастанова носіць іншую назву — «Аб зацвярджэнні Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва». У яе сферы ўплыву цяпер уваходзіць ўрочышча Курапаты пад Мінскам. Там былі выяўленыя масавыя пахаванні расстраляных у 1930-1940 гадах. Гэта значыць, што ахвяры рэпрэсій Сталіна з гэтага часу прыроўненыя да ахвяр войнаў.

Таксама змены загадваюць уладам забяспечваць ахову помнікаў. Гэта выклікана неабходнасцю абараніць мемарыялы ад магчымага вандалізму, бо нядаўна такая гісторыя ўжо здарылася. У Курапатах невядомыя разбілі «лаву Клінтана» і надрапаў зорку Давіда на помніку.

Бізнесу забараняецца аказваць забаўляльныя паслугі паблізу месца пахавання: на думку чыноўнікаў, гэта супярэчыць паважліваму стаўленню да загінулых.

Аховай будуць займацца тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў. Ім неабходна арганізоўваць патруляванне нарадаў міліцыі, а ў выпадку парушэнняў парадку рэагаваць неадкладна.


Паводле kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!