Бяроза. «Падатак на дармаедства» за час службы ў войску

Ад сына дэпутата ад БХД патрабуюць заплаціць «падатак на дармаедства» за час яго службы ў войску


Сын дэпутата Першамайскага сельсавету Бярозаўскага раёна ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Валеры Білібухі Вадзім атрымаў ліст ад Бярозаўскай падатковай інспекцыі з патрабаваннем заплаціць «падатак на дармаедства» за той перыяд, калі ён служыў у войску.

«Мой сын працуе лесніком са жніўня 2015 года, а да траўня ён служыў у войску. Дзяржава забрала майго сына ў войска, а цяпер яшчэ патрабуе за гэта плаціць. З працоўнага стажу службу ў войску выкінулі, дык цяпер яшчэ і дармаед, аказваецца», — адзначыў дэпутат.

У інспекцыі ад яго патрабуюць пашпарт і вайсковы білет сына, каб праверыць ці сапраўды яго сын служыў у войску. «Мы ў якім стагоддзі жывём, што яны не могуць звярнуцца наўпрост у ваенкамат?» — задаецца рытарычным пытаннем Валер Білібуха.

Паводле яго, падобныя «лісты шчасця» ўлады даслалі таксама жанчыне, якая не працуе некалькі гадоў з прычыны хваробы, і нават памерлым, якіх ужо некалькі гадоў няма. «Яны што цяпер павінны падаткі з таго свету плаціць? За тое, што яны ў гэтай зямлі ляжаць?» — адзначыў дэпутат ад БХД.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: