Бяроза: праваабароцы не згодныя з такім “коштам” свабоды сходаў

Бярозаўскія праваабаронцы падалі скаргу на неабгрунтавана вялікую суму, якая выстаўлена за паслугі міліцыі па ахове пікета. Сваю скаргу яны накіравалі начальніку упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама і ў Міністэрства ўнутраных спраў РБ.



У сваёй скарзе яны адзначылі, што падчас пікету па адзначэнні 25-х угодкаў прыняцця 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыі пра суверэнітэт (незалежнасць) БССР з удзелам 10 чалавек ад 18 да 19 гадзін не маюць патрэбы ў такім вялікім складзе міліцыі: на 10 пікетоўшчыкаў 10 чалавек міліцыі. З іх пяцёра супрацоўнікаў старэйшанага і пяцёра сярэдняга складу міліцыі. Паслугі ацэнены ў 4 061 900 рублёў.

Заяўнікам не ўдалося пераканаць намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку Вадзіма Пастаялку, што ім не патрэбна такая ахова, якая будзе абслугоўваць гадзінны пікет тры з паловай гадзіны з абследаваннем усяго стадыёна, калі пікетоўшчыкі будуць стаяць каля варот стадыёна і пры тым такім вялікім складам.

У мінулым годзе падчас правядзення пікета ў Брэсце міліцыі пікетоўшчыкі наогул не плацілі, а ў Мінску мерапрыемства з удзелам некалькі тысяч чалавек 25 сакавіка абышлося ў 14,5 мільёнаў рублёў.


spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: