Пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня правоў чалавека, не дазволілі

Бярозаўская вертыкаль заяўляе, што сёння на Цэнтральным стадыёне Бярозы запланаваныя спартыўныя мерапрыемствы.



eadaily.com


У адказе Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта за подпісам В. Міхнюка паведамляецца, што 10 снежня 2015 года запланавана правядзенне спартыўных мерапрыемстваў на Цэнтральным стадыёне Бярозы, якія прадугледжваюць наяўнасць гледачоў.

Зыходзячы з гэтага, распараджэннем райвыканкама ад 2 снежня 2015 г.№242 на падставе арт.6 і 9 Закона РБ ад 30 снежня 1997 г. “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” з прычыны таго, што забаронена правядзенне адначасова некалькіх масавых мерапрыемстваў у адным месцы, у правядзенні пікету 10 снежня 2015 г. на Цэнтральным стадыёне вам адмоўлена.

Праваабаронцы сумняюцца ў прычыне адмовы, паколькі пікет імі быў запланаваны ў працоўны дзень з 12 да 13 гадзін, калі вучні ў школе. Да таго ж пікет замоўлены каля ўваходу на стадыён, і наўрад ці 5 чалавек – заяўленая колькасць удзельнікаў пікету - заміналі б мерапрыемствам на стадыёне. Зрэшты, мясцовыя чыноўнікі маглі б прапанаваць і іншае месца, паведамляе ПЦ «Вясна».

Заяўнікі пікету атрымалi адказ з райвыканкама 8 снежня, за 2 дні да заяўленай даты пікету ў парушэнне арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”, дзе сказана, што адказ павінен быць дадзены не меней чым за 5 дзён.

10 снежня з 12 да 13 праваабаронцы абавязкова пракантралююць, ці адбудзецца спартыўнае мерапрыемства на стадыёне з наяўнасцю гледачоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: