Бязвізавым рэжымам скарысталіся ўжо больш за тысячу чалавек

З 12 лютага, калі ў Беларусі пачаў дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым, ім скарысталіся і наведали нашу краіну больш за тысячу турыстаў.

Фота max-sky.livejournal.com

Бязвізавым рэжымам скарысталіся ўжо больш за тысячу чалавек. Пра гэта распавёў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі, паведамляе БЕЛТА.

За час дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь больш за ўсё прыехала грамадзян Германіі — 176 чалавек, Польшчы — 163, Італіі — 112. Усяго за гэты час краіну без віз наведалі 1108 іншаземцаў з 46 краін свету.

Нагадаем, пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага. Прыехаць без візы могуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама з Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб ўездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем ў іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" на працягу 5 дзён з даты ўезду.

Інфаграфіка gpk.gov.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: