Беларусам пагражае дэфіцыт імпартных лекаў

Пасля Новага года з беларускіх аптэк могуць знікнуць многія прэпараты замежнай вытворчасці.



www.aif.ru


Такую асцярогу выказваюць дыстрыб'ютары. Кажуць пра спісы імпартных прэпаратаў, на шляху якіх у Беларусь пастаўленыя адміністрацыйныя перашкоды. Нібыта ў гэтым пералікунайбольш папулярныя ў насельніцтва лекі, піша "Народная Воля".

Актыўнае замяшчэнне імпартных лекаў іх беларускімі аналагамі назіраецца ў Беларусі на працягу апошніх 7 гадоў. Яшчэ ў 2008 годзе ў нашай краіне быў узяты курс на імпартазамяшчэнне ў фармакалогіі. Улады тады вырашылі: навошта марнаваць велізарныя бюджэтныя сродкі і вывозіць з краіны валюту, купляючы лекі за мяжой, калі гэтыя грошы можна ўкласці ў стварэнне новых вытворчых магутнасцяў і цалкам задаволіць бальніцы і паліклінікі айчыннымі лекамі. Планы заяўляліся грандыёзныя.

У 2008 годзе ў Беларусі рэалізоўвалася толькі 550 найменняў айчынных лекавых прэпаратаў, а цяпер іх 1,5 тысячы! Сёння ад усёй колькасці лекавых сродкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі, айчынныя таблеткі, мазі і іншыя формы складаюць 30 працэнтаў (1,5 тысячы з 5 тысяч зарэгістраваных). Толькі ў гэтым годзе на рынку павінна з'явіцца 140 новых лекавых прэпаратаў (115 ўжо выпускаюцца). Але толькі 40% ад вырабляемых у краіне лекаў ідзе на экспарт. Прадаем лекі ў Расію, Украіну, Казахстан, толькі невялікія партыі атрымоўваецца адправіць у краіны Балтыі, Балгарыю, Славакію, Іран і г. д. Астатняе, натуральна, пастаўляем на ўнутраны рынак, перш за ўсё ў бальніцы і паліклінікі. Чыноўнікі сёння з гонарам заяўляюць: 90 (!) працэнтаў лекаў, якімі лечаць пацыентаў у раенных бальніцах, зробленыя ў Беларусі. Нават у вядучых РНПЦ краіны суадносіны лекавых сродкаў «беларускія/імпартныя» складаюць 55% на 45%. У 2009 годзе з бюджэту краіны на закупку імпартных лекаў было выдаткавана 409,5 мільёна долараў, у 2010-м401,5 мільёна долараў (прычым каля 350 мільёнаў ішлі на закупку прэпаратаў з Еўропы, ЗША, Японіі). Летась Міністэрства аховы здароўя заяўляла аб закупцы лекаў за мяжой ўсяго толькі на суму 80 мільёнаў долараў.

Нядаўна Міністэрства аховы здароўя ў чарговы раз прапанавала сталічным бальніцам і рэспубліканскім цэнтрам перагледзець пералік лекаў, якія медустановы абавязаныя мець у наяўнасці.

«Са жніўня гэтага года працаваць стала яшчэ складаней, — кажа камерцыйны дырэктар кампаніі, якая займаецца аптовымі пастаўкамі імпартных прэпаратаў у Беларусь. — Калі так пойдзе і далей, то ў новым годзе краіна можа застацца без многіх імпартных лекаў.

Што цяпер адбываецца? Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб выручка ад продажаў беларускіх прэпаратаў у Беларусі была такой жа, як і ад імпартных, — 50 на 50. Чыноўнікі шчоўкнулі абцасамі і кінуліся выконваць даручэнне. Хоць для ўсіх, і ў першую чаргу для першых асоб Міністэрства аховы здароўя, відавочна, што, па сутнасці, гэта невыканальная задача. Таму што беларуская фармацэўтычная прамысловасць вырабляе танныя генерыкі з недарагіх субстанцыйтанныя антыбіётыкі, танныя вітаміны, танныя абязбольвальныя і г. д., сярэдні кошт таблетак 1-3 долара. Уяўляеце, якія павінны быць аб'ёмы продажаў танных лекаў, каб мець 50 працэнтаў рынку ў вартасным выражэнні! Таму чыноўнікі ідуць на розныя хітрыкі".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: