Беларусам стане прасцей знайсці працу ў Еўропе

Украінска-польска-беларуская каманда запусціла сэрвіс, які будзе карысны ўсім, хто думае пра рэлакейт у ЕС.



Ён завецца Eurtime і фактычна з'яўляецца анлайн-біржай працы для тых, хто хацеў бы знайсці працу ў Вялікабрытаніі, Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне і астатніх краінах Еўрасаюза без пасярэднікаў.
 
 
У камандзе сэрвісу — 11 чалавек, гэта, у асноўным, украінцы, але сама кампанія зарэгістраваная ў Польшчы і развіваецца на грошы польскага інвестара. Кампанію ўзначальвае Пётр Чуйко. Ідэю для сэрвісу прыдумалі каля паўгода таму, а ўжо ў траўні ён быў запушчаны ў выпрабавальным рэжыме.
 
 
Сэрвіс арыентаваны, у першую чаргу, на грамадзян СНД. Цяпер на ім зарэгістравана каля 10 000 рэзюмэ ад суіскальнікаў, і каманда перайшла да другога этапу працы: пошуку замежных працадаўцаў. Па словах дырэктара па маркетынгу стартапа Уладзіміра Медушыўскага, у Eurtime ўжо ёсць папярэднія дамоўленасці з еўрапейскімі кампаніямі, а да канца тыдня стартап запусціць рэкламную кампанію для іх.
 
 
Прынцыповая пазіцыя кампаніі: не браць у базу аб'явы ад агенцтваў. Па словах прадстаўнікоў Eurtime, асноўнай праблемай тых, хто шукае працу за мяжой, з'яўляецца велізарная колькасць перашкод і адсутнасць прамой сувязі з працадаўцамі.
 
 
«Сёння існуе вялікая колькасць агенцтваў і іншых пасрэднікаў у працоўнай міграцыі, але яны не заўсёды паступаюць з чалавекам сумленна. Чалавек можа быць падмануць і практычна абкрадзены ў такі важны для яго час пераезду на новае месца ... Eurtime не з'яўляецца пасярэднікам і прызначаны для прамой сувязі працадаўцы і работніка праз сайт без удзелу трэціх асоб», — кажуць у кампаніі. Ужо да пачатку 2016 стартап разлічвае наладзіць сувязі з працадаўцамі, а таксама завесці вялікую базу рэзюмэ.
 
 
Паводле ain.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: