Беларусь трапіць у плэй-оф, калі Славакія набярэ менш за тры ачкі ў матчах супраць Расіі і ЗША

У выпадку роўнасці ачкоў у славакаў перавага за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы.



Славакам засталося правесці два цяжкія матчы: сёння з Расіяй, і ў аўторак з ЗША, Jaroslav Ožana, ČTK


Беларусі засталося правесці на турніры два матчы — супраць Фінляндыі (панядзелак, 17:15) і Нарвегіі (аўторак, 13:15). У выпадку, калі ў гэтых матчах беларусы возьмуць ачкі, задача Славакіі ўскладніцца.
 
 
Дадамо, што калі каманда Люіса выйдзе ў 1/4 фіналу з чацвёртага месца, самым верагодным супернікам стане Канада.
 
 
Становішча: ЗША, Расія, Фінляндыя — 12, Беларусь — 10, Славакія — 7, Нарвегія — 6, Данія — 4, Славенія — 0.
 
 
Нядзеля: Славенія — ЗША (17:15), Расія — Славакія (21:15).
 
 
Панядзелак: Фінляндыя — Беларусь (17:15), Славенія — Данія.
 
 
Аўторак: Беларусь — Нарвегія (13:15), ЗША — Славакія, Фінляндыя — Расія.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: