Беларуску вызвалілі з турмы ў Непале

Вольга Коптур прыехала ў Непал валанцёрам — разам з іншымі добраахвотнікамі дапамагала будаваць школу і вучыць мясцовых дзяцей англійскай мове. Па словах дзяўчыны, у яе скончыўся тэрмін візы, але з-за сезону дажджоў яна не змагла своечасова пакінуць краіну. Таму яна вырашыла самастойна выправіць тэрмін дзеяння візы на 3 месяцы.



Вольгу затрымалі ў аэрапорце Катманду. Па мясцовых законах, за падробку дакументаў можна атрымаць да пяці гадоў турмы. Коптур змясцілі ў турму, дзе яна правяла тыдзень.

Пасля ўмяшання беларускіх дыпламатаў суддзя прызначыў беларусцы штраф у 10.000 рупій (каля тысячы долараў), а таксама па 5 долараў за кожны пратэрмінаваны дзень візы.

Сёння ў дэпартаменце па міграцыі Непала павінны вызначыць тэрмін дэпартацыі. Ужо гэтым вечарам Вольгу Коптур могуць адправіць дадому, паведамляе ОНТ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: