Безбілетніца ўцякла ад кантралёра з тралейбуса праз акно і напісала заяву ў міліцыю (відэа)

Як аказалася, і дзяўчына, і кантралёрша звярнуліся з заявамі ў міліцыю.

 



Скрыншот з відэа


6 снежня ў Мінску прыкладна а 15.30 дзяўчына нібыта не аплаціла праезд і адмовілася выходзіць з кантралёрамі праз дзверы. Кіроўца тралейбуса заблакавала дзверы, але дзяўчына ўсё ж пакінула транспарт – праз вакно.

Але гісторыя з безбілетнай пасажыркай і кантралёрам не закончылася хэпі-эндам, паведамляе tut.by.

Прадстаўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Сачак паведаміў, што ўсе ўдзельнікі канфлікту трапілі ў міліцыю.

«У Партызанскім РУУС і дзяўчына, і кантралёр напісалі заявы міліцыю, у якіх выклалі кожны сваю версію інцыдэнту», – распавялі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыі ўдакладнілі, што шукаць дзяўчыну-безбілетніцу не прыйшлося: калі праваахоўнікі прыбылі на месца выкліку, каля тралейбуса знаходзіліся ўсе ўдзельнікі здарэння – кіроўца, кантралёр і безбілетніца.

«Пэўную прававую ацэнку даваць заўчасна. Праводзіцца праверка, вывучаюцца паказанні ўсіх бакоў і сведак», – адзначылі ў міліцыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: