Блогер Эдуард Пальчыс знайшоўся на Акрэсціна, ён адбывае 30 сутак арышту

Блогер Эдуард Пальчыс знайшоўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску, дзе ён адбывае 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміла яго жонка Вікторыя, піша Еўрарадыё
Пра знікненне 29 верасня заявіла жонка Пальчыса — ён некалькі дзён не выходзіў на сувязь. Эдуард заўважыў за сабой слежку ў Мінску і 27 верасня планаваў перабрацца ў бяспечнае месца. Цяпер ужо вядома, што яму схавацца не ўдалося, яго затрымалі.

Эдуарду Пальчысу 29 гадоў. Ён — заснавальнік сайта 1863x.com, у сваім тэлеграм-канале аналізаваў тое, што адбываецца ў Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: