Блогер Матолька назваў сябе фанатам Ціханоўскай і расказаў, пра што днямі перапісваўся з Пратасевічам

Антон Матолька, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі ў Вільні, даў першае вялікае інтэрв'ю пасля таго, як год таму пакінуў Беларусь. У размове з Мікітам Мелказёравым (ютуб-канал «Жизнь-малина») ён расказаў, чаму далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай і пра што размаўляў нядаўна з Раманам Пратасевічам, распавядае «Свабода».
«Калі кажуць пра яго стан, то давайце спачатку мы пабачым чалавека і Сафію ў бяспечным месцы»

«Пазаўчора мы з ім перапісваліся ў тэлеграме, у асабістых паведамленьнях. Ён мне сам напісаў, яму прадставілі доступ да інтэрнэту. — сказаў Матолька. — Я разумею, што я пішу Роме Пратасевічу, куратару, які сочыць за тым, што адбываецца на тэлефоне і ўмоўным БТ, СТВ, ОНТ і іншай швалі, якая паралельна можа гэта глядзець. Яго стан я змагу ацаніць, калі ён будзе на нэйтральнай тэрыторыі і на яго не будзе накіраванае дула пісталета або пагроза жыццю і здароўю яго блізкіх».

Паводле Матолькі, каб пацвердзіць, што з ім перапісваецца менавіта Пратасевіч, ён папрасіў яго зрабіць панарамны здымак.

«Спытаў, як Сафія, ці камунікавала яна з сябрамі. Насамрэч простыя пытанні. Я спытаў, ці разумееш ты, што цяпер размаўляючы з табой, усе разумеюць, з кім яны размаўляюць. Ён кажа, так, але мяне ніяк не кантралююць, але я разумею, што не змагу гэта ніяк даказаць».

Антон Матолька расказаў таксама, што Пратасевіча дадалі ў адзін з чатаў і задалі пытанне, што ён думае пра атаку на незалежныя СМІ.

«Я спытаў, Рома, што ты думаеш? Ён не адказаў. Магчыма, быў патрэбны час, каб узгадніць пазіцыю, але гэта таксама вельмі паказальна. Таму, калі кажуць пра яго стан, то давайце спачатку мы пабачым чалавека і Сафію ў бяспечным месцы».

«Я фанат Ціханоўскай, бо я бачу, як гэты чалавек вырас і што ён з сябе ўяўляе»

Антон Матолька расказаў таксама, як апынуўся ў Вільні, у камандзе Святланы Ціханоўскай. Пасля выезду з Беларусі, падчас выбарчай кампаніі, блогер некаторы час жыў у Варшаве. Але пасля знаёмства з Ціханоўскай у Вільні вырашыў застацца і дапамагаць яе камандзе ў Літве.

«Я памятаю, што захацеў застацца, калі яна на ўвесь офіс гаркнула, кшталту, хто ізноў не памыў кубкі на кухні? Я такі — таааак, кажаце, хатняя гаспадыня. Пазней я пачаў глядзець на яе ў працы. Я ў Вільні толькі таму, што я веру ў Святлану, я бачу гэтага чалавека без камер, я разумею, які шлях яна прайшла ад хатняй гаспадыні, якой была вымушаная быць у сувязі з хворым дзіцем. Святлана стала лідаркай. Я фанат Ціханоўскай, бо я бачу, як гэты чалавек вырас і што ён з сябе ўяўляе. І што гэтаму чалавеку я б даверыў вельмі шмат».

Матолька таксама расказаў, што яшчэ да выбараў у яго быў шанец далучыцца да каманды Віктара Бабарыкі. Зняволенага на 14 год палітыка ён назваў найлепшым кандыдатам на пасаду прэм’ера Беларусі, але як прэзідэнтку, у краіне з парламенцкай сістэмай, ён бачыць Сьвятлану Ціханоўскую.

Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» — адзін з самых буйных у беларускім сегмэнце — у сакавіку быў прызнаны экстрэмісцкім. Такое рашэнне прыняў суд Партызанскага раёну Мінску.

Цяпер гэты тэлеграм-канал са 130 тысячамі падпісчыкаў фігуруе ў «спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Міністэрства інфармацыі.

Сам Антон Матолька абвешчаны ў міжнародны вышук, яго пастанавілі ўзяць пад варту.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: