Блогер Пятрухін выказаў «падзяку» міліцыянтам (фотафакт)

Блогер Сяргей Пятрухін незвычайным чынам "падзякаваў" міліцыянтам. 
Фота з фэйсбуку Сяргея Пятрухіна

Фота з фэйсбуку Сяргея Пятрухіна

Блогер размесціў пра гэта допіс на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

— Сябры, я вырашыў выказаць падзяку работнікам міліцыі за іх нялёгкую, месцамі непасільную, працу і святочна ўпрыгожыў свае ўваходныя дзверы, якія 30 жніўня без усялякіх папярэджанняў і прадстаўленняў вынеслі амапаўцы. Так. На памяць. 

Пад допісам Сяргей размесціў фотаздымак, на якім прадэманстравана, як выглядаюць ягоныя дзверы зараз. 


Нагадаем, напрыканцы жніўня міліцыянты ўварваліся да Пятрухіна, выламаўшы дзверы, правялі ператрус, арыштавалі блогера, а затым адпусцілі. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць