Блогер Шэры Кот піша, што застаўся без падтрымкі

Пра гэта паведамляе ў сваім фэйсбуку праваабаронца Паліна Сцепаненка.
Фота з фэйсбука Паліны Сцепаненка

Фота з фэйсбука Паліны Сцепаненка


Палітзняволены Зміцер Казлоў, больш вядомы як блогер Шэры Кот, прысуджаны да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за нібыта «арганізацыю масавых беспарадкаў» (ч.2 арт. 293 КК РБ), даслаў з няволі ліст, у якім піша, што застаўся зусім без падтрымкі:

«...У мяне няма блізкіх сваякоў, то цяпер ніхто не можа аказаць мне ніякай дапамогі, ні перадач, ні грашовых пераводаў, ні званкоў, ні спатканняў у мяне не можа быць, і я цалкам застаюся зараз без падтрымкі».

Напісаць палітзняволенаму блогеру можна на адрас: 213800, г. Бабруйск, ВК-2 (вул. Сікорскага, 1), карантын. Казлову Дзмітрыю Алегавічу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: