Блогер Шэры Кот: «У мяне ўсё нармальна, наколькі гэта магчыма»

Настасся Емяльянава лістуецца са зняволеным блогерам Шэрым Катом (Зміцерам Казловым). Блогер паведаміў аб тым, што лісты даходзяць вельмі рэдка, а таксама пра суд, які адбудзецца ўвесну.
Настасся распавяла «Новаму Часу» пра ліставанне з блогерам:

«Я з ім лістуюся. Ад мяне ён атрымаў толькі калядную паштоўку, якая была пазначана як ліст N2.
Больш лістоў ад мяне Дзмітрый не атрымаў. Але ў «Новым Часе» ён пабачыў артыкул, які быў з Радыё Свабода пра ліставанне з блогерамі. У гэтым артыкуле Дзьмітры прачытаў пра сябе. Вельмі ўдзячны, што была надрукавана інфармацыя аб тым, што ён не атрымлівае ўсіх лістоў, якія яму дасылаюцца.

Сёння я атрымала яшчэ ліст ад Шэрага Ката. Зноў дзякуе за той артыкул у «Новым Часе». Зноўку піша, што толькі ліст N2 мае ад мяне. Пытаецца, ці даходзяць ягоныя лісты. А я ўжо 6 лістоў яму даслала, пішу, што ягоныя атрымала. Але ж тая інфармацыя да яго не даходзіць.

З сённяшняга ліста ад яго: "У мяне ўсё нармальна, наколькі гэта магчыма. Здароўе пакуль не падводзіць, але і больш яго ад сядзення ў турме не становіцца. Справа паволі рухаецца да суду, ужо магчыма ў сярэдзіне вясны і суд адбудзецца..."»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: