Блогерцы Вользе Такарчук працягнулі тэрмін зняволення яшчэ на месяц

Палітзняволенай маці дваіх дзяцей Вользе Такарчук працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц. Цяпер яна знаходзіцца ў следчай турме №8 у Жодзіне.

Вольга Такарчук

Вольга Такарчук


Вольгу затрымалі 19 траўня на кватэры, дзе яна жыве з мужам і дзецьмі. Тады на кватэры адбыўся ператрус, пасля якога блогерку затрымалі. Дагэтуль Вольгу затрымлівалі некалькі разоў пасля выбараў 2020 года.

Жанчына праходзіць падазраванай адразу па трох крымінальных артыкулах: па арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), арт. 391 КК («Абраза суддзі») і арт. 188 КК («Паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі»).

Следчых дзеянняў з ёй не праводзілі. Нягледзячы на тое, што Вольга мае дваіх непаўнагадовых дзяцей, у змене меры стрымання ёй адмовілі.

Таксама ў канцы жніўня з YouTube-каналу блогеркі зніклі з публічнага доступу відэа, якія яна выкладвала падчас пратэстаў. Да затрымання Вольга вяла палітычны блог на YouTube, які мае больш за 35 тысяч падпісчыкаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: