Блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ізалятара пад падпіску

Палітычную блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з Ізалятара часовага ўтрымання пад падпіску, паведаміла «Свабода».

Вольгу Такарчук схапілі 2 сакавіка ў межах арт. 391 Крымінальнага кодэкса. Тады ў розных гарадах Беларусі сілавікі затрымалі блізу трох дзясяткаў адміністратараў раённых і профільных тэлеграм-чатаў.

На мінулым тыдні Вольгу Такарчук спрабавалі выклікаць у РУУС Першамайскага раёна сталіцы, аднак позву яна не атрымала.

2 сакавіка яна патэлефанавала маці і паспела сказаць, што яе «забіраюць». Прычынай была нібыта «абраза службовай асобы».

Папярэдні раз Вольгу Такарчук праваахоўнікі ўзялі 25 студзеня — тады яе муж Дзмітры растлумачыў, што жонку затрымалі на 72 гадзіны за адзіночны пікет, падчас якога яна выпускала шарыкі з акна.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: