Блогеру Круткіну, які адбывае арышт у Полацку, прысудзілі штраф у Мінску

Як паведамляе сайт "Вясны", у судзе Маскоўскага раёна Мінска 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, разглядаецца адміністрацыйная справа блогера і актывіста з Полацка Алеся Круткіна.
Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку

Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку

За ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 16 лістапада на яго быў складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 КаАП. Судовае паседжанне павінна было адбыцца 6 снежня, аднак перанесенае па прычыне адбыцця Круткіным арышту ў Полацку.

Нагадаем, полацкі блогер Алесь Круткін быў затрыманы 28 лістапада і на наступны дзень пакараны судом Полацкага раёна 15 суткамі арышту. Яго пакаралі толькі за тое, што ён перапосціў у сацсетках інфармацыю з заклікам прыйсці на мітынг падчас выбараў.

Алесь Круткін да гэтага часу знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Суддзя Віктар Казак прыняў рашэнне працягнуць судовае паседжанне без удзелу актывіста. Cупрацоўнік міліцыі Трышкін, які мусіў выступаць у судзе ў якасці сведкі таксама адсутнічаў. У якасці доказу быў выкарыстаны скрыншот з аператыўнага відэа. Суддзя пакараў блогера штрафам у памеры 50 базавых велічынь.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: