Больш сутак за пратэсты: новы КаАП набывае моц 1 сакавіка

Новая рэдакцыя Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) набывае моц у Беларусі з 1 сакавіка. Хоць месцамі кодэкс «лібералізавалі», па самых народных сёння артыкулах — наадварот, пакаранне будзе больш жорсткім.


Караць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ці нават заклікі да ўдзелу цяпер могуць штрафам да 100 базавых велічынь (гэта значыць да 2900 рублёў). Па старым кодэксе каралі мякчэй — штрафам да 30 базавых. Пры «паўторным» затрыманні могуць даць вялікі тэрмін арышту — да 30 сутак, піша Еўрарадыё.

Дадалі новыя пункты ў артыкул пра «ўцягванні непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны». Раней па ёй каралі тых, хто купляе падлеткам алкаголь, цяпер дадалі «ўцягванне ва ўдзел у сходзе, мітынгу» і гэтак далей. Пакаранне — да 30 базавых велічынь.

Стражэй караць будуць таксама за блакаванне дарог і непадпарадкаванне, а таксама за «бібіканне» ў знак падтрымкі пратэстоўцаў.

Яшчэ адна навінка — артыкул аб незаконным выкарыстанні і вырабе сцягоў. З 1 сакавіка за выкарыстанне «забароненых заканадаўчымі актамі сцягоў, вымпелаў, плакатаў, эмблем або сімвалаў» або за іх выраб будуць штрафаваць да 20 базавых грамадзян, да 40 — ІП,а юрыдычныя асобы — да 60 базавых.

Нагадаем, што як такога рэестра «забароненых» сцягоў — і тым больш плакатаў — у Беларусі няма.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: