Больш за 3,2 тысячы заражаных каронавірусам у Беларусі

Да 14 красавіка ў Беларусі налічылі ўжо 3281 хворых на каронавірус. Гэта вынікае з заявы Міністэрства аховы здароўя.
2444 чалавекі знаходзяцца на стацыянарным лячэнні. Жыццё 57 пацыентаў падтрымліваюць апараты ШВЛ. Памерлі 33 чалавекі. Колькі пацыентаў вылячыліся ад віруса, Міністэрства аховы здароўя не распавяло.

Учора ж у ведамстве сцвярджалі, што ў Беларусі 2919 выпадкаў інфікавання новым тыпам каронавіруса. 55 чалавек — на апараце ШВЛ, 203 — паправіліся, 29 — памерлі.


Паводле kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: