Больш за 800 беларусаў ужо падпісаліся за беларускую мову на этыкетках

Сябры грамадскай ініцыятывы «Умовы для мовы» Ігар Случак і Аліна Нагорная прапануюць падпісаць петыцыю дзеля пашырэння беларускамоўнай прасторы.
Як паведаміла Аліна Нагорная, нагодай для стварэння петыцыі стала тое, што беларускае заканадаўства забараняе вытворцам пісаць на этыкетках толькі па-беларуску. У той жа час толькі па-руску пісаць на этыкетках можна. Случак і Нагорная прапануюць падтрымаць петыцыю для таго, каб спыніць дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце ў сферы гандлю і паслуг.

Калі гэтая прапанова будзе падтрыманая заканадаўцамі, вытворцы будуць абавязаныя змяшчаць інфармацыю на этыкетках на дзвюх дзяржаўных мовах. Значыць, на этыкетках можна будзе пабачыць не толькі рускую, але і беларускую мову.

Петыцыя накіроўваецца ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама ў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.

Ігар Случак патлумачыў, што яшчэ 1 лютага 2017 года ўступіў у сілу СТБ 1100-2016 «Харчовая прадукцыя. Інфармацыя для спажыўца. Агульныя патрабаванні», які быў прыняты Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. У артыкуле 4 дакумента гаворыцца: «Інфармацыя для спажыўца ў выглядзе тэксту наносіцца на рускай або рускай і беларускай мовах».

— Гэтая фармулёўка парушае норму Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» і Канстытуцыю Беларусі ў яе частцы аб роўнасці моў, бо з інструкцыі вынікае, што толькі па-беларуску інфармацыю даводзіць нельга, а толькі па-руску — можна, — гаворыць Случак. — Выправіць гэта парушэнне можа толькі ўвядзенне абавязку інфармаваць спажыўца на дзвюх дзяржаўных мовах адначасова.

Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы ўпакоўкі» прадпісвае, што «інфармацыя павінна быць выкладзена на рускай мове і на дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы-чальца МС пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве(ах) дзяржавы(ў)-чальца(оў) МС».

ТР ТС 005/2011, ТР ТС 022-2011 і СТБ1100-2016 патрабуе, каб руская мова прысутнічала абавязкова. Беларуская мова з’яўляецца неабавязковой і не можа выкарыстоўвацца без рускай мовы. У той жа час, абарона правоў спажыўцоў, без залежнасці ад таго, якой дзяржаўнай мовай яны карыстаюцца ў жыцці, з’яўляецца важнай задачай, якая стаіць перад нашай дзяржавай, што на практыцы рэалізуе канстытуцыйную норму пра тое, што Беларусь з’яўляецца сацыяльнай дзяржавай.

Случак лічыць, што сітуацыю можна выправіць праз змены ў СТБ 1100-2016, паводле якіх інфармацыя павінна даводзіцца да спажыўца адразу на дзвюх дзяржаўных мовах. Пры такой рэдакцыі закона вытворцы не толькі з Беларусі, але і з іншых краін Мытнага саюза, што рэалізуюць прадукцыю на тэрыторыі Беларусі, будуць абавязаны маркіраваць прадукцыю па-беларуску і па-руску, рэалізуючы тым самым норму артыкула 17 Канстытуцыі.

Грамадскі актывіст паведаміў, што сёння прапановы аб унясенні змен у прававыя акты, паводле якіх інфармацыя аб тавары павінна даводзіцца да спажыўца адразу на дзвюх дзяржаўных мовах, падтрымліваюць нават дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, выканаўчыя камітэты, Саветы дэпутатаў, Міністэрства культуры, Інстытут мовазнаўства НАН, таварыствы абароны правоў спажыўцоў, а таксама вытворцы тавараў і паслуг.
Так, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка ў сваім адказе на прапанову зменаў, паводле якіх інфармацыя аб таварах і паслугах павінна даводзіцца адначасова па-беларуску і па-руску, адзначыў, што ён «як грамадзянін Рэспублікі Беларусь і дэпутат цалкам падтрымлівае ініцыятывы па пашырэнні сферы ўжывання беларускай мовы».

Дырэктар філіяла Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследванняў беларускай мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Капылоў паведаміў, што Інстытут мовазнаўства падтрымлівае прапанаваныя карэкціроўкі прававых актаў. Капылоў адзначыў, што «ўнясенне дадзеных змен будзе садзейнічаць забеспячэнню моўных правоў беларускіх спажыўцоў, раўнапраўнаму становішчу Беларусі як самастойнага суб’екта Мытнага саюза, а таксама замацаванню станоўчага міжнароднага іміджу нашай краіны», — праінфармаваў Случак.

На момант публікацыі петыцыю падпісалі 868 чалавек.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 10:16:20
Упершыню бачу чырвона-чорнае падабенства знаку Правага сектара вна Ўкраіне. Заўважыць яго й улада. На гэтым ваша пустамельская б-ч-б моўная дзейнасць скончыцца.

Б-ч-б прымітывізм або б-ч-б пасрэднасць, якія аб'ядноўваюць б-ч-б змагароў, як з'явіліся 30 гадоў таму, маўляў, давайце адродзімся, так за 30 гадоў нікуды ад тэмы мова не адыйшлі. Гэтая тэма (мова) дае магчымасць змагарам амерыканскай СВАБОДЫ атрымліваць кубачак чэскага піва і амера грошы за адпаведныя артыкулы і адпаведную б-ч-б змагню. Іншыя б-ч-б выданні падскокваюць у гэтым жа накірунку, з мэтай адвесці ўвагу б-ч-б люду ад галоўных праблем часу. А тады 30 гадоў таму і сёння галоўная праблема эканоміка і як следства наша суверэннасць. То бок шкодніцтва СВАБОДЫ відавочна яшчэ з 50-х гадоў (калі гэта СВАБОДА хвалявалася за лёс беларускага народа і яго дзяржавы за $? ніколі), а шкодніцтва б-ч-б змагароў ад спраў за мову ўжо бачу не толькі я. Ўлада таксама ўбачыць знак беларускага Правага сектару і зробіць выснову.
  • Тутэйшы.
  • 2018-08-28 14:30:39
З якога ідэялагічнага адзела пішаце?З раённага ці вышэй по статусу?Валодаеце роднай мовай і пішаце лухту,прыплялі сюды нейкі "правы сектар".Раз прадукцыя,якая зроблена ў Беларусі наша,родная,так і павінна мець назвы на 2-х дзяржаўных мовах,каб,напрыклад,у РФ ці Казахстане было бачна,што гэта з Беларусі і Беларусь не забывае пра родную мову,а якасць нашай прадукцыі добрая і будзе ўславляць нашу краіну.І гэта грамадская ініцыятыва,я дапамагаў у збіранні подпісаў,ніхто ніякіх грошай не атрымліваў,а вось у вас які аклад асабіста?У так званых "ідэёлагаў"?Але ёсць і сумненні наконт "ідэялогіі",па словах вельмі падобна на разважанні НКУС і часы Сталіна.Дык за такія меркаванні у тыя часы Вам бы прыпісалі шкодніцтва, а зараз нейкія пагрозы наконт улады,дык ўлада наадварот,вырашыла.што ў школе колькасць часоў рускай мовы і беларускай будзе аднолькавая.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 16:11:31
"у вас які аклад асабіста?"

некалькі тысяч даляраў у месяц

"Але ёсць і сумненні наконт "ідэялогіі",па словах вельмі падобна на разважанні НКУС і часы Сталіна."

НКУС не застаў, а пры Cталіне недзе паўтара года жыў

"Дык за такія меркаванні у тыя часы Вам бы прыпісалі шкодніцтва, а зараз нейкія пагрозы наконт улады,дык ўлада наадварот,вырашыла.што ў школе колькасць часоў рускай мовы і беларускай будзе аднолькавая."

Відаць з дэмакратам размаўляю, калі меркаванне шкодніцтвам называе.

Улада нічога не вырашыла. Нават быць ці не быць б-ч-б паліцайшчыне не вырашыла. А я вырашыў: НЕ БЫЦЬ!




  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 17:03:44
Ну і пра этыкеткі на бел мове. СВАБОДА за амера грошы кажа пра іх амаль 55 лят і ў прыватнасці амаль трыццаць лят пасля пачатку так зв адраджэння, ці 24 гады лукашызму. Яе рэсурсы шкодзіць беларусам і Беларусі само-сабой вялізныя і ніякага параўнання з рэсурсамі змагароў "эцікетачнікаў". То бок з аднаго боку СЁННЯШНІЯ правы б-ч-б змагароў папіярыцца на эцікетках, а з другога боку правы вытворца вырабляць этікетку такой, якой ён лічыць, каб была эфектыўная вытворчасць дадзенага тавару, каб давала блой прыбытку вытворцу і дзяржаве.

То бок узнікае супярэчнасць б-ч-б пасрэднасці ці прымітывізму з аднаго боку і эканомікі з другога.

Русский язык это язык белорусской экономики, а беларуская мова для душы беларускай. Калі адыйсці ад гэтай маёй формулы, то будзе шкода эканоміцы і РБ.
  • Тутэйшы.
  • 2018-08-28 18:08:41
21 стагодзе на двары,а адбылася рэінкарнацыя сталініста.Дый не дзіва.не глядзіце расійскае тэлебачанне,гэта шкодна для псіхічнага здароўя.І "не ешьте на ночь сырых помидоров",па словах Астапа Бендэра,бо жывот пухне,гэта вызывае выхад газаў,што мы і бачым.