Больш за палову беларусаў падтрымліваюць саюз з Расіяй

54,5% беларусаў за саюз з Расіяй, 25% — за саюз з Еўропай. Яшчэ 20,5% апытаных не ведаюць, што адказаць, ці не вызначыліся з адказам на гэтае пытанне. Такія лічбы агучыў 28 верасня на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі кіраўнік «Беларускай аналітычнай майстэрні» Андрэй Вардамацкі, перадае Еўрарадыё.
Андрэй Вардамацкі

Андрэй Вардамацкі

Звесткі сапраўдныя на жнівень 2019 года. Калі разглядаць пытанне ў дынаміцы, бачна, што колькасць прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй паступовя змяншаецца — за год іх стала меней амаль на 9 працэнтных пунктаў. Колькасць прыхільнікаў еўрапейскага шляху для Беларусі вагаецца паміж 20% і 25%. А вось тых, хто вагаецца, апошнім часам стала больш.

Каб атрымаць гэтыя дадзеныя, была апытаная 1 тысяча чалавек.

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі праходзіць у Вільні з 27 па 29 верасня 2019 года. Мерапрыемства сабрала каля 600 удзельнікаў. Андрэй Вардамацкі прадставіў на ім даследаванне «Расійскія каштоўнасці або еўрапейскія даброты».

Чытайце таксама: У Вільні ўручылі прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!