Больш за палову беларускіх гараджанаў хочуць сыходу Лукашэнкі да канца 2021 года — Chatham House

Брытанскі даследны цэнтр Chatham House з 20 да 30 красавіка 2021 года правёў апытанне 937 беларускіх гараджанаў, паведамляе «Радыё Свабода».
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Апытанне праводзілася онлайн (метад CAWI).

Паводле даследчыкаў выбарка адпавядае структуры гарадскога насельніцтва Беларусі і скарэктаваная па поле, узросце, памеры населеных пунктаў і ўзроўні адукацыі.

Апытанне праведзенае ў межах праекту «Беларуская ініцыятыва» (кіраўнік — Рыгор Астапеня), які рэалізуе Chatham House.

Гэта чацвёртае падобнае даследаванне за апошні год, папярэднія праводзіліся ў верасні і лістападзе 2020 года, а таксама ў студзені 2021 года.

Вось галоўныя вынікі красавіцкага апытання Chatham House.

Пратэсты

Колькасць людзей, станоўча настроеных у адносінах да пратэстаў, павольна скарачаецца.
Большасць апытаных (72%) падтрымліваюць справядлівае расследаванне ўжывання сілы супраць пратэстоўцаў, і толькі 12% выступаюць супраць расследавання (невялікае павелічэнне ў параўнаньні з 8% у верасні 2020 года).
Іншыя патрабаванні пратэсту, такія як правядзенне новых справядлівых выбараў, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і спыненне ўжывання сілы, падтрымліваюць 64% апытаных.
Найменш папулярным пратэсным патрабаваннем з'яўляецца адстаўка Лукашэнкі, якую падтрымліваюць 48% і не падтрымліваюць 25%.

Грамадскія настроі

Больш за палову апытаных не адчуваюць сябе ў бяспецы ў сваёй краіне.
62% чакаюць сур’ёзнага эканамічнага крызісу ў самай найбліжэйшай будучыні.
Кожны другі рэспандэнт лічыць, што Беларусь дрэнна спраўляецца з пандэміяй каронавіруса, у той час як толькі чвэрць лічыць, што яна спраўляецца добра.
Большасць апытаных мяркуе, што ўлады павінныя пачаць перамовы з апанентамі і вызваліць усіх палітвязняў.
Больш за 90% насельніцтва перакананыя, што абвінавачаньні ў адрас Віктара Бабарыкі несправядлівыя: нават многія прыхільнікі Лукашэнкі падзяляюць гэты пункт гуледжання.
Амаль палова насельніцтва лічыць Лукашэнку галоўнай перашкодай для палітычнай стабільнасці і эканамічнага развіцця і ўпэўненая, што ён не клапоціцца аб незалежнасці і ўяўляе пагрозу для яе.
Больш за палову беларусаў-гараджанаў лічаць, што Лукашэнка павінен сысці неадкладна або да канца 2021 года, 27% лічаць, што ён павінен сысці, калі скончыцца ягоны тэрмін паўнамоцтваў ў 2025 годзе. Меркаванне пра тое, што Лукашэнка павінен кіраваць яшчэ адзін тэрмін, які пачынаецца ў 2025 годзе, падтрымліваюць толькі 10% рэспандэнтаў.
Аднак чаканні наконт сыходу Лукашэнкі не вельмі аптымістычныя: толькі 26% лічаць, што ён пакіне сваю пасаду сёлета. Кожны трэці мяркуе, што ён сыдзе ў 2025 годзе, яшчэ 19% лічаць, што ён застанецца на гэтай пасадзе на наступны тэрмін.
Калі Лукашэнка не сыдзе, людзі чакаюць росту эміграцыі і беспрацоўя, працягу рэпрэсіяў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, падзення валютных курсаў і ўзмацнення залежнасьці ад Расіі.

Палітычныя перавагі

Пасля Лукашэнкі самымі вядомымі палітычнымі фігурамі сярод беларускіх гараджанаў з'яўляюцца прадстаўнікі пратэсту: Ціханоўская, Бабарыка, Калеснікава, Цапкала і Латушка.
У цэлым апытаныя значна лепш знаёмыя з лідарамі пратэсту, чым з дзяржаўнымі чыноўнікамі. Прыхільнікі Лукашэнкі ведаюць вышэйшых прадстаўнікоў улады (Галоўчанку, Макея, Качанаву, Караева) горш, чым іх апаненты.
Віктар Бабарыка — самы папулярны кандыдат у прэзідэнты сярод гарадскіх жыхароў Беларусі: 34% лічаць, што ён быў бы годным прэзідэнтам, 25% — найбольш годным.
Лукашэнка займае другое месца пасля Бабарыкі, яго лічаць найбольш годным прэзідэнтам краіны 23% рэспандэнтаў. У той жа час больш за палову гарадскіх беларусаў кажуць, што ніколі не прагаласавалі б за Лукашэнку.
Незалежным СМІ, прафсаюзам і праваабарончым арганізацыям давяраюць значна больш, чым дзяржаўным СМІ, міліцыі і органам дзяржбяспекі.
Рэкордна нізкі давер сярод усіх дзяржаўных і грамадсскіх інстытутаў — да Цэнтральнай выбарчай камісіі (14%) і да дзяржаўных СМІ (15%).

Геапалітычны выбар

Найбольш пазітыўна рэспандэнты ставяцца да Расіі: траціна — вельмі добра, 46% — хутчэй добра.
Нягледзячы на прапагандысцкія намаганні, Украіну, Літву, Польшчу і краіны ЕС агулам па-ранейшаму ўспрымаюцца ў цэлым станоўча больш за 60% апытаных, пры гэтым менш за 20% ставяцца да іх адмоўна.
ЗША 24% беларусаў-гараджанаў успрымаюць негатыўна і 53% — станоўча.
Беларусы адчуваюць шчыльную блізкасць з расіянамі паводле духу, менталітэту і культуры, і ў крыху меншай ступені з украінцамі. Сярод іншых суседзяў адчуваецца большая блізкасць з палякамі, чым з літоўцамі.
58% апытаных лічаць, што Расія павінна заставацца нейтральнай адносна беларускага палітычнага канфлікту. Астатнія амаль пароўну падзяліліся паміж тымі, хто лічыць, што Расія павінная падтрымаць пратэсты (19%), і тымі, хто лічыць, што Расія павінная падтрымаць Лукашэнку (23%).
40% рэспандэнтаў змянілі сваё стаўленне да расійскага кіраўніцтва пасля таго, як яно падтрымала Лукашэнку ў палітычным крызісе ў Беларусі, 73% упэўненыя, што Расія з'яўляецца яго адзіным апірышчам. Адначасна толькі 31% апытаных лічыць, што дзеянні Расіі накіраваныя на падтрымку беларускага народу.
Стаўленне да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна хутчэй пазІтыўнае (56%), чым нЕгатыўнае (27%). Аднак у апошнія месяцы стаўленне да расІйскага прэзІдэнта пагоршыЛАся больш чым у паловы беларускага насельніцтва.
Найбольш папулярным варыянтам супрацоўніцтва з РасІяй з'яўляецца для рэспандэнтаў адзіны рынак (44%), наступны паводле папулярнасці варыянт — зона свабоднага гандлю (33%). Іншыя варыянты маюць адносна нізкую падтрымку: 10% — за адзіную эканамічную прастору з адзінай знешняй палітыкай і арміяй, 7% — за ўваходжанне Беларусі ў РФ.
Большасць рэспандэнтаў (85%) выступаюць за свабодны гандаль паміж Беларуссю і РасІяй, а 62% нЕ бачаць неабходнасці ў памежным кантролі паміж дзвюма краінамі.
У той час як 32% апытаных лічаць саюз з РасІяй найбольш прыдатнай знешняй палітыкай, 9% выступаюць за сяброўства Беларусі ў ЕС, 46% хацелі б быць у саюзе як з Расіяй, так і з ЕС адначасова, 13% — па-за геапалітычных саюзаў.
Амаль палова гарадСкіх жыхароў Беларусі лічыць, што беларуская знешняя палітыка ў выпадку прыходу да ўлады пратэснага ўраду будзе арыентаваная на сяброўства і супрацоўніцтва як з РасІяй, гэтак і з Захадам, што карэлюе з чаканнямі большасці пра тое, якой гэтая палітыка мусіць стаць.
Доля рэспандэнтаў, якія лічаць, што Беларусь павінная застацца ў АДКБ, складае 58%, што крыху менш, чым у лістападзе 2020. 35% хацелі б, каб Беларусь не ўваходзіла ні ў адзін вайсковы блОк, і 7% палічылі за лепшае, каб Беларусь увайшла ў NATO.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: