Больш за тысячу лістоў атрымаў Павел Севярынец за час зняволення

Пра гэта ён напісаў Міхаілу Пастухову.
На сваёй старонцы ў фэйсбуку Міхаіл Пастухоў распавёў:

«Атрымаў чарговы ліст ад Паўла Севярынца, які знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 г. Вось што ён піша:

“За 5 месяцаў, пакуль я тут, атрымаў больш тысячі лістоў; толькі на днях скончыліся вялікіе кіпы са святаў.
“Следства” мае такі выгляд: досыць рэгулярна, раз на тры тыдня мяне водзяць да падпалкоўніка юстыцыі, которы марна прапаноўвае мне распісацца за правядзенне нейкіх “экспертызаў” у дачыненні да іншых людзей. Ніякіх паказанняў я, натуральна, не даю, ніякіх подпісаў не стаўлю. Тлумачу падпалкоўніку, што Следчы камітэт паводле закону мае расследаваць крымінальныя забойства, перавышэнне паўнамоцтваў, збіццё, незаконныя арышты і затрыманні за апошніе паўгады, а не фабрыкаваць “справы” на невінаватых. Кажу яму пра Бога. Ён адмоўчваецца і выклікае канвой.

Пішу трэцюю кнігу роману “Беларусалім”, казкі для сына, складаю віктарыны, адпісваю лісты, малюся за Беларусь.
***
“І ўсё, што б ні рабілі вы,
рабіце ад душі, як для Господа,
а не як для людзей”
(Пасланне апостола Паўла да каласянаў 3:23)

P.S. Аднак, няма лістоў ад палітвязня №1 Міхася Жамчужнага. Я напісаў яму два лісты, а ў адказ – цішыня. Буду пісаць яшче: 19 лютага яму выходзіць на волю пасля шасці з паловай гадоў зняволення.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: