Больш за ўсё грошай беларусы трацяць на лячэнне

Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання Нацбанка Беларусі, падчас якога вывучаліся пакупніцкія паводзіны насельніцтва.
У ходзе даследавання, у якім прыняло ўдзел 2 тысячы рэспандэнтаў, высветлілася, што за апошнія тры месяцы буйных выдаткаў у 48,1% насельніцтва не было.

У тых грамадзян, якія ўсё ж трацілі буйныя суму ў апошні час, найбольш папулярны артыкул выдаткаў быў «лячэнне (сваё, дзяцей, сваякоў)». Так адказала 12,2% апытаных. На трэцім месцы па распаўсюджанасці выдаткаў апынуліся набыццё камп’ютэрнай тэхнікі, планшэтаў, смартфонаў, мабільных тэлефонаў і т.п.

Таксама часта беларусы трацяць грошы на куплю / рамонт аўтамабіля — 9,5%, бытавую тэхніку — 9,1%, куплю / рамонт жылля, дома, дачы — 8,5%, адукацыю (сваё, дзяцей) — 6,6%. На адпачынак і паездкі па Беларусі і за мяжу грошы за апошнія 3 месяцы выдаткавалі толькі 4% беларусаў.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: