Большасць беспрацоўных жанчын — у арабскіх краінах

У краінах з развітой эканомікай прадстаўленасць жанчын на рынку працы бліжэй да колькасці працуючых мужчын
Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Узровень жаночага беспрацоўя па свеце складае 6%, перавышаючы ўзровень беспрацоўя сярод мужчын на 0,8%. У сярэднім на 10 працуючых мужчын прыходзіцца 6 працуючых жанчын, гаворыцца ў дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы, апублікаваным напярэдадні 8 сакавіка, паведамляе liga.net.

Пры гэтым паказчыкі па рэгіёнах значна адрозніваюцца. Напрыклад, у краінах Усходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі ўзровень беспрацоўя сярод жанчын ніжэй, чым сярод мужчын. З іншага боку, у арабскіх і паўночнаафрыканскіх краінах жаночае беспрацоўе ў два разы перавышае мужчынскае. Агульнапрынятыя нормы паводзін у гэтых краінах спрыяюць таму, што жанчыны не дапускаюцца да аплочваемай працы.

І калі ў краінах з развітой эканомікай прадстаўленасць жанчын на рынку працы бліжэй да працуючых мужчын, у краінах з эканомікай, якая развіваецца, разрыў у паказчыках, наадварот, павялічваецца. Тым не менш, эксперты адзначаюць, што гэта можа быць звязана з тым фактам, што ўсё больш дзяўчат у гэтых рэгіёнах атрымліваюць вышэйшую адукацыю, а гэта запавольвае іх выхад на рынак працы.

Гаворачы аб сферы прадпрымальніцтва, аўтары даследавання адзначаюць, што працадаўцамі з'яўляюцца ў 4 разы менш жанчын, чым мужчын. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца і для кіруючых пазіцый, на якія, на думку экспертаў, жанчынам патрапіць складаней, чым іх калегам-мужчынам.

Захоўваецца вялікі разрыў і ў якасці работы, якую выконваюць прадстаўнікі розных палоў. Жанчыны часцей, чым мужчыны, працуюць без заключэння пісьмовых кантрактаў, без уліку працоўнага заканадаўства і не ўступаючы ў прафесійныя саюзы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць