Бортныя хронікі: першы альманах, прысвечаны традыцыйнаму бортніцтву

Што агульнага паміж бортніцтвам і ІІІ Статутам ВКЛ? Хочаце даведацца пра пчалу з пункту гледжання бортніка? Дзе сёння можна сустрэць бортніцтва і сляды бортніцтва? Калі і чаму адбыўся адзіны Мядовы бунт у Еўропе.


Пра ўсё гэта можна прачытаць у першым у краіне інфармацыйным альманаху пра бортніцтва і бортнікаў Беларусі «Бортныя хронікі».

Амаль кожная старонка — гэта новыя невядомыя абшары.Гэты зборнік змяшчае ня толькі артыкулы, але і інфаграфіку — абагульненне інфармацыі пра бортніцтва за апошнія некалькі год. Альманах падрыхтаваны Іванам Восіпавым, старшынёй установы развіцця традыцыйнага бортніцтва «Братэрства Босых Бортнікаў».

Ідэя выдання альманаха ўзнікла на працягу перыяду падрыхтовак і ўдзелу ў экспедыцыях і дэталёвым вывучэнні традыцый ляснога промысла (бортніцтва) ў Беларусі ў 2014-2018 гадах.

Альманах — гэта зборнік матэрыялаў, якія Іван Восіпаў на працягу апошніх 5 год распрацоўваў, разам з інфаграфікай і вышукамі ў межах бортнай традыцыі. Яго змест дазваляе паглыбіцца ў свет бортніцтва, бортных традыцый, атрымаць веды па гісторыі і іншых аспектах існавання гэтага промысла ў Беларусі. Акрамя таго, у альманах увайшлі некалькі інфаграфік (першыя па тэме бортніцтва), распрацаваны раздзел гісторыі , а таксама ўпершыню прыведены «дэдукцыйныя» разважанні па старых фотаздымках і гравюрах.

«Бортныя хронікі» будуць цікавы як школьніку, які цікавіцца традыцыямі, промысламі, так і даросламу — бо дазваляе паглыбіцца ў зусім іншы свет, законы якога яшчэ існуюць і сёння.

Па словах Івана Восіпава, альманах уключае толькі частку таго вялікага матэрыялу, які трэба апрацаваць. Гэта і разгляд старых фільмаў пра бортніцтва і экспедыцыйныя нарысы, ізноў інфаграфікі, практыка, сучаснасць і будучыня промысла.  

Аўтар альманаха Іван Восіпаў:
«Пра сябе скажу так, што доўгі час вывучаю бортную традыцыю праз этнаграфічныя, гістрарычныя, фатаграфічныя крыніцы (больш за 10 год); практыкую і пераймаю традыцыю (больш за 5 год). Усё гэта стала падставай, каб бортніцтва ўспрымаць ня простым промыслам, а культурнай з’явай са сваім светаўспрыманнем. Сёння можна назіраць як глабальны свет змяняе каштоўнасці, у тым ліку адносіны да прыроды. Няхай сёння традыцыі бортніцтва захаваліся і не перерарываліся на працягу больш за 500 год у Беларусі, аднак, існуюць пагрозы, з якімі сутыкаюцца бортнікі і бортніцтва як промысел. Усё гэта стала вынікам стварэння ўстановы развіцця традыцыйнага бортніцтва, галоўнай мэтай якой з’яўляецца захаванне традыцый, пашырэнне ведаў пра бортніцтва ў грамадстве, перайманне традыцый ад спадчынных борнтнікаў, стварэнне цэнтра бортных традыцый. Галоўная бачынне ўстановы на будучыню, гэта каб бортніцтва (традыцыі, нематэрыяльная спадчыны) не перавялося і не страціла свой стрыжань, ня стала гульнёй, або нейкай незразумелай для бальшыні гульні або тэатра. Альманах — гэта спроба данесці да грамадства каштоўнасці высакароднага занятка бортнікаў, яго шматграннасць і ўсю культурную з’яву».

Прачытаць альманах можна тут.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: