Згодна з ім, Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў:
1. Аднагалосна і аднадушна падтрымаць пазіцыю Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, выказаную ў афіцыйнай заяве ад 8 верасня 2018 года, у сувязі з прызначэннем двух іерархаў Канстанцінопальскага Патрыярхату — архіепіскапа Памфілійскага Данііла і епіскапа Эдмантанскага Іларыёна — «экзархамі» Канстанцінопальскага Патрыярхату ў горад Кіеў.
2. Выказаць пратэст супраць дзеяння Канстанцінопальскага Патрыярхату, паколькі яно ўяўляе сабой агрэсіўнае ўмяшанне адной Памеснай Царквы ва ўнутраныя справы іншай Памеснай Царквы, накіраванае на падрыў асноў міжправаслаўнага міру і адзінства.
Апроч таго ў заяве заклікаюць духавенства і паству Беларускага Экзархату «ўзносіць асаблівыя малітвы да Госпада аб больш хуткім вылячэнні і пераадоленні сітуацыі, якая склалася, аб настаўленні і пакаянні тых, хто правакуе царкоўныя неўладкаванні і расколы, а таксама аб добрым стане Украінскай Праваслаўнай Царквы і ўмацаванні міру на зямлі Украіны».
Таксама ўзвароце выказваецца падтрымка мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Ануфрыю — кананічнаму Прадстаяцелю Украінскай Праваслаўнай Царквы. Сінод мае намер «сведчыць аб непарыўным духоўным адзінстве праваслаўных хрысціян брацкіх народаў Беларусі, Расіі і Украіны, дзяцей Рускай Праваслаўнай Царквы, якая ахоплівае сваёй апекай гістарычную Русь, духоўна народжаную ў Кіеўскай хрышчальнай купелі».
Нагадаем, Канстанцінопальскі Патрыярхат рыхтуецца прызнаць аўтакефалію Украінскай Праваслаўнай Царквы.
Паводле church.by
Абмеркаванне:
фцф
Андрэй зь Віцебска
Больш таго, самая БЦП не зьяўляецца самастойнай, бо насамрэч ёсьць усяго толькі філіяй маскоўскага адзьдзелу ФСБ пад агентурнай назвай "праваслаўная царква", як вядома, створанага ў 1946 годзе на загад Сталіна. З гэтага вынікае, што БЦП - інструмэнт палітыкі Крамля.
То спачатку няхай БЦП скасуе сваю татальную залежнасьць ад варожай да Беларусі дзяржавы (маецца на ўвазе Масковія), а потым ужо камэнтуе палітыку! Глядзіш, можа і вернікі вернуцца ў царкву...
Раман
Хотя сами притязания московитов смехотворны. Православие в Киев пришло из Константинополя в 10 веке, когда на территории Москвы лягушки квакали, а её самой ни в одном проекте не было.