Браслаўскія азёры таксама могуць стаць бязвізавай зонай для замежнікаў

Спіс бязвізавых зонаў у Беларусі, куды могуць патрапіць замежнікі, можа пашырыцца.

На гэтым тыдні турыстам з іншых краін дазволілі свабодна прыязджаць на Аўгустоўскі канаў і ў 30-кіламетровую зону вакол яго, у тым ліку Гродна. Апроч таго, у Беларусі з мінулага года можна без візы на тры дні прыехаць у Белавежскую пушчу.

Цяпер Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе ўключыць у спіс бязвізавых аб’ектаў яшчэ тры прыродаахоўныя аб’екты, сярод якіх — Браслаўскія азёры на мяжы з Літвой і Латвіяй.

Апроч таго, Мінпрыроды выступае з ініцыятывай стварэння на базе прыродаахоўных зонаў экатурыстычных кластэраў, каб прывабіць аматараў “зялёнага” турызму, перадае тэлеканал АНТ.


Паводле «Еўрарадыё»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: