Брэсцкага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» вызвалілі з ізалятара, а яго жонку — пасадзілі

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Шарэнду 4 студзеня вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманьня ў Брэсце.Як паведамляе БелаПАН, супрацоўнікі міліцыі затрымалі Андрэя Шарэнду 29 снежня каля пад’езда яго дому. Актывіста даставілі ў Ленінскі РАУС і змясцілі ў ІЧУ. Падставай стала правапарушэнне паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).


 

 

1 студзеня яго павінны былі вызваліць па заканчэнні 72 гадзін з моманту фактычнага затрымання, нагадвае «Свабода». Калі актывіст не выйшаў на свабоду, сваякам і паплечнікам сказалі, што тэрмін працягнуты яшчэ на трое сутак па новым пратаколе.

Такім чынам, судзіць Андрэя Шарэнду будуць 6 студзеня ў судзе Маскоўскага раёну Брэста.

А напярэдадні ў іх кватэры прайшоў ператрус. Падчас яго затрымалі Паліну Шарэнду-Панасюк, жонку актывіста. Паводле папярэдніх звестак, нібыта за супраціў супрацоўніку міліцыі. Пасля вызвалення Андрэй Шарэнда распавёў тэлеканалу «Белсат», што на яго жонку завялі крымінальную справу.

«На Паліну заведзена крымінальная справа, за што — пакуль не ведаю. На мяне — два пратаколы па 23.34 КаАП, за ўдзел у акцыі 8 лістапада ў Мінску і за сцяг на гаўбцы маёй кватэры. Мяне будуць судзіць 6 студзеня», — сказаў Андрэй Шарэнда.

Паліна, якая таксама з’яўляецца сябрам «Еўрапейскай Беларусі», знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: