«Можа выклікаць напружанасць у грамадстве». Праваабаронцу з Брэста папярэдзілі за інтэрв'ю «Deutsche Welle»

Брэсцкага праваабаронцу Рамана Кісляка афіцыйна папярэдзілі за інтэрв'ю «Deutsche Welle». Як паведамляе «Белсат», 22 красавіка яго выклікалі ў пракуратуру. Там лічаць, што словы Кісляка, сказаныя ў інтэрвʼю, могуць прывесці «да напружанасці ў грамадстве», а таксама выклікаць акцыі пратэсту. Але якія словы, удакладняць не сталі.

«Я лічу гэта поўным бязмежжам, — кажа Раман Кісляк. — Атрымліваецца, зараз нават нельга абмеркаваць ніякія праблемы, якія ёсць у грамадстве».

Ён збіраецца абскарджваць афіцыйнае папярэджанне. 

Гэта не адзіны такі выпадак у Беларусі ў апошнія месяцы. Нядаўна ў Гродне пракуратура папярэдзіла журналіста Анджэя Пісальніка за яго выказванні на польскім радыё пра сітуацыю ў Беларусі. А галоўны рэдактар баранавіцкага выдання «Intex-press» Уладзімір Янукевіч атрымаў папярэджанне ад пракуратуры за інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай. Яму нават пагражаюць крымінальнай адказнасцю.

Паводле «Еўрарадыё».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: