Брэст. Актывіста аштрафавалі завочна

Грамадскі актывіст з Брэста Андрэй Шарэнда нечакана атрымаў пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, дзе паведамляецца, што ён пакараны штрафам у 20 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 12 верасня ў Мінску.


Суддзя Раман Карабан разгледзеў справу без удзелу Андрэя Шарэнды. У пастанове напісана, што позва была даслана, але Шарэнда сцвярджае, што нічога з суда не атрымліваў.

Паводле актывіста, праваахоўныя органы адкрылі на яго сапраўднае паляванне:

— Пасля майго ўдзелу ў акцыі пратэсту 12 верасня да мяне пачалі прыходзіць міліцыянты. Былі тры візіты, складзены два пратаколы. За ўдзел у гэтай акцыі мяне пакаралі 20 базавымі — гэта 420 рублёў. Ідзе ціск на мяне і маю сям’ю, каб спыніць маю грамадскую дзейнасць.

На Андрэя Шарэнду таксама складзены пратакол за раздачу ў Брэсце буклетаў пра малы памежны рух. Адбыўся першы суд па гэтай справе, пратакол адправілі на дапрацоўку, аналагічна першай справе.

На другім судовым паседжанні Шарэнда ўпэўнены, што будзе пакараны, — ад нашых судоў іншага ён не чакае, трэба ж неяк папаўняюць пусты бюджэт краіны.




Беларускае Радыё Рацыя


 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: