Брэст: журналістка скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні міліцыі

Фотакарэспандэнт газеты “Брестский курьер Мілана Харытонава накіравала скаргу ў пракуратуру з просьбай прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка міліцыі, што перашкаджаў ёй выконваць прафесійныя абавязкі.



Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт


Паводле словаў Харытонавай, пасля заканчэння футбольнай гульні 25 лістапада мінулага года, што стала апошняй для брэсцкай каманды ў чэмпіянаце краіны, заўзятары клубу вырашылі адзначыць закрыццё сезону. На выхадзе са стадыёну супрацоўнікі міліцыі пачалі затрымліваць найбольш актыўных заўзятараў, а калі фотакарэспандэнт рабіла здымкі затрымання, адзін з міліцыянтаў спрабаваў ёй у гэтым перашкаджаць: закрываў аб’ектыў і штурхнуў журналістку з тратуара на праезжую частку.

Мілана Харытонава сцвярджае, што неаднаразова нагадвала, што супрацоўнік праваахоўных органаў сваімі дзяннямі не дае ёй магчымасці выконваць прафесійныя абавязкі, каля 10 хвілін міліцыянт замінаў рабіць фотаздымкі. Перашкоды былі знятыя толькі пасля таго, як заўвагу міліцыянту зрабіў супрацоўнік АМАПу.

У сваёй скарзе ў пракуратуру Мілана Харытонава просіць устанавіць асобу міліцыянта, які перашкаджаў яе прафесійнай дзенайсці, правесці праверку дадзеных фактаў, зрабіць прававую ацэнку дзеянням супрацоўніка міліцыі, а ў выпадку вінаватасці – прыцягнуць да адпаведнай адказнасці.

 
spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!