«Брестской газете» адмовілі ў друку з 1 студзеня

«Брестская газета» сёння атрымала факс з берасцейскай друкарні пад подпісам яе кіраўніка Вячаслава Шахлевіча, у якім гаворыцца, што з 1 студзеня 2021 года новую дамову на друк газеты з адзіным незалежным друкаваным СМІ Брэста заключаць не будуць.


«За 18 гадоў, што існуе «Брестская газета» такая сітуацыя ўзнікла ў першы раз. З фінансавага пункту гледжання ў друкарні да нас наагул ніякіх прэтэнзіяў быць не можа, эканамічнай падставы пад гэтым рашэннем не заключаць з «Брестской газетай» дамову на наступны год я не бачу», – заявіў @belsat галоўны рэдактар  «Брестской газеты» Віктар Марчук.

Паводле яго, яму так і не патлумачылі прычыну гэтага рашэння. Дырэктар друкарні  «трубку не бярэ, хоць ён ведае, хто яму тэлефануе», кажа Віктар Марчук.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: