БРСМ прыдумаў «Вышываныча»

Праўладная моладзевая арганізацыя БРСМ запусціла канал у мэсэнджары Telegram і прадставіла там камплект стыкераў з персанажам, якога назвала «Вышыванычам», перадае Радыё Свабода.
Персанаж «з нацыянальным каларытам», як яго апісвае БРСМ, быў распрацаваны напярэдадні «Дня вышыванкі» — зладжанага БРСМ фэсту 2 ліпеня, ідэю якога «пазычылі» без згоды ў «Арт-сядзібы» на загад Саўміну.

На Telegram-канале БРСМ абяцае падпісантам «радаваць прагнозамі надвор’я, крутымі конкурсамі, яскравымі праектамі і новымі стыкерамі».

Што значыць гэты персанаж, БРСМ не тлумачыць. «Вышываныч» складаецца з элементу беларускага арнаменту «лапа на дванаццаць растоў», смайліка ў цэнтры і «ножак». У астатніх выпадках БРСМ выкарыстоўвае сімволіку, падобную да савецкай або сучаснай дзяржаўнай.

«Вышываныч» з'явіўся праз месяц пасля змены кіраўніка БРСМ. Ад канца траўня арганізацыяй кіруе 31-гадовы Дзмітрый Варанюк. Экс-кіраўнік БРСМ Ігар Бузоўскі стаў намеснікам міністра інфармацыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: