Брудная вада ў Бешанковічах: выканкам папрасіў прабачэння, СК пачаў праверку

Аварыя на водаправодных сетках у Бешанковічах адбылася ў ноч з 29 на 30 сакавіка, пасля гэтага некаторым жыхарам горада пачала паступаць вада з рэзкім пахам. Але гэта была не адзіная праблема.
Вада апынулася небяспечнай для ўжывання: з-за яе шпіталізавана 17 чалавек, з іх 13 — дзеці. Міністэрства аховы здароўя адпраўляў у горад камісію і мяркуе, што крыніцай праблем магла стаць наравірусная інфекцыя.

Як стала вядома 3 красавіка, Следчы камітэт пачаў праверку па факце гэтага здарэння.

Следчыя ўжо агледзелі станцыю абезжалезвання, канфіскавалі неабходныя дакументы і абсталяванне. Апытваюцца медыкі і пацярпелыя.

Тым часам мясцовы выканкам папрасіў прабачэння за нязручнасці, дастаўленыя аварыяй на вадаправодзе.


Еўрарадыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: