Брытанская акторка ў знак салідарнасці запісала маналог затрыманай беларускай студэнткі

Брытанская акторка Крысцін Мілвалд распавяла гісторыю 21-гадовай беларускай студэнткі Таццяны Куляшовай.

Крысцін Мілвалд. Фота: скрыншот відэа

Крысцін Мілвалд. Фота: скрыншот відэа

Крысцін Мілвалд у знак салідарнасці з Беларуссю запісала невялікі ўрывак з кнігі «Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч, паведамляе tut.by.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў рэжысёр Уладзімір Шчэрбань. Запіс зроблены на англійскай мове.

— Крысцін няма ў сацыяльных сетках, таму яна папрасіла мяне сказаць невялікае ўступнае слова. Гэта вельмі своечасовы пятнаццаціхвілінны спектакль пра той тэатр палітычных дзеянняў, у якім сёння аказаліся беларусы. Менавіта цяпер салідарнасць творчых людзей свету жыццёва неабходная, бо Беларусь сыходзіць з першых палос сусветных СМІ, а палітыкі традыцыйна замерлі ў нерашучасці, —  напісаў Шчэрбань.

Крысцін Мілвалд распавяла гісторыю 21-гадовай беларускай студэнткі Таццяны Куляшовай. Апошняя брала ўдзел у пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і была затрыманая.

Маналог Таццяны Куляшовай увайшоў у кнігу Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: