Будаўнікі «выпадкова» ламаюць крыжы ў Курапатах (фота)

Сёння абаронцы Курапатаў заўважылі на тэрыторыі мемарыяла некалькі пашкоджаных і выламаных крыжоў.
Фота Змітра Казакевіча

Фота Змітра Казакевіча

Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісаў сустрашыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

«Сёння гора-будаўнікі пачалі валіць у Курапатах дрэвы. Паводзяць сябе, як у хляве. На крыжы — значыць, на крыжы. Сам валіў лес, ведаю, наколькі акуратна кладуць дрэвы адмыслоўцы — а тут рабочыя спецлясгасу валяць дзясяткамі направа і налева: падумаеш, крыжы!

Фота Змітра Казакевіча

Каля польскіх крыжоў — завал сучча. На пачатку Курапатаў зламалі як найменш два крыжы, яшчэ адзін звалілі з боку «Бульбашхолу».

Фота Змітра Казакевіча

Заадно ацаніце, як «бліскуча» спланавалі дрэнаж на пачатку мемарыялу: крыжы ўжо не ў балоце, а пасярод возера», — паведаміў палітык.


Павел Севярынец заклікаў тых, «каму яшчэ ня ўсё адно і хто гатовы заехаць сюды не толькі раз на год», прыехаць ва ўрочышча, каб пільнаваць працу будаўнікоў.

«Бо вельмі можа быць, што хутка мы не пазнаем Курапатаў.  

Калі мае рацыю Зянон і ўсё гэта — падрыхтоўка да знішчэньня нацыянальнага мемарыялу, то яно пачалося»
, — заключыў Севярынец.


Чытайце таксама: «Як мы губляем Курапаты»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: