Будынак Мінскага суда, дзе нядаўна судзілі анархістаў, закідалі чырвонай фарбай

Раніцай 1 сакавіка невядомыя закідалі чырвонай фарбай будынак суда Савецкага раёна Мінска, дзе ў лютым прайшоў працэс над анархістамі Мікітам Емяльянавым і Іванам Комарам.
Пра тое, што гэтая акцыя стала следствам вынесенага судом Савецкага раёна прысуду Емельянаву і Комару, паведамілі ў телеграм-канале ўдзельнікі анархісцкага руху Беларусі.

«Крывавыя разводы на сценах вашых судоў далёка не цалкам характарызуюць сутнасць вашай "працы", — гаворыцца ў заяве, апублікаванай у телеграм-канале "Чорная ружа". — Мы бярэм на сябе адказнасць за гэтую сімвалічную атаку судзілішча, у якім у нашага таварыша Мікіты Емяльянава паспрабавалі адабраць 7 гадоў жыцця».

«Цяпер гэта проста фарба. Але вашы рэпрэсіі і драконавыя тэрміны актывістам анархістычнага руху не палохаюць нас, але толькі распальваюць праведную нянавісць да несправядлівасці», — заяўляюць анархісты.

Нагадаем, 12 лютага суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Емяльянава і Комара да сямі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за акцыі ля Мінгарсуда і СІЗА № 1. Анархістаў абвінавацілі ў тым, што 25 верасня 2019 года яны кінулі ў будынак Мінгарсуда дзве лямпачкі з фарбай і ўначы 13 кастрычніка — ёмістасць з запальнай сумессю ў дзверы СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага (узгарання не адбылося). Паўторны інцыдэнт каля СІЗА адбыўся ўначы 20 кастрычніка — вадкасць загарэлася, у выніку чаго нязначна было пашкоджана пакрыццё дзвярэй. Прадстаўнік СІЗА ацаніла шкоду ў 1 рубель 48 капеек, ўрон будынку суда ацанілі ў 143 рублі 22 капейкі.

Емяльянаў прызнаў віну часткова. Ён не адмаўляў свайго ўдзелу ва ўсіх трох акцыях і заявіў, што мэтай яго дзеянняў было прыцягнуць увагу да палітвязняў у Беларусі і выказаць нязгоду з дзеючай сістэмай і рэпрэсіямі за свабоду меркаванняў. Комар сваёй віны не прызнаў. У судзе ён заявіў, што першапачатковыя паказанні даваў пад ціскам супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Праваабаронцы прызналі анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара палітвязнямі і патрабуюць перагляда прысуду.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: