
“Як бачна з паведамленняў айчыннай прэсы, патрыятычная частка грамадства з вялікім энтузіязмам успрыняла навіну аб магчымасці ўсталявання мемарыяльнай дошкі на доме па адрасе вул. Валадарскага, 9. Беларускі саюз мастакоў правёў сваю работу па ўнясенню карэктываў у тэкст дошкі і адліўкі яе з бронзы, ён выканаў гэтую работу на "выдатна". На адліўку дошкі з бронзы патрыёты Беларусі сабралі неабходную суму за тры гадзіны. Гэты патрыятычны чын унікальны ў сваім родзе і варты таго, каб быць занесеным у кнігу рэкордаў Гінеса (такую заяўку мы падамо), не гаворачы ўжо пра звычайную ўдзячнасць, і з боку ўладаў таксама”, — адзначаецца ў лісце.
Чытайце таксама:Аргкамітэт 100-годдзя БНР запатрабаваў ад уладаў найхутчэйшага ўсталявання памятнай шыльды