Бухгалтарка «Нашай Нівы» Вольга Раковіч на волі!

Пра гэта паведамляюць яе сваякі, піша «Наша Ніва». Вольгу Раковіч затрымалі ў мінулы чацвер.

Вольга Раковіч аказвала бухгалтарскія паслугі «Нашай Ніве» з 2013 года. Гэта быў аўтсорс: разам з «НН» Вольга дапамагала з бухгалтэрыяй многім іншым кампаніям. Яна вельмі любіла сваю працу.

Вольгу затрымалі ў чацвер, 8 ліпеня, і даставілі ў ізалятар на Акрэсціна. Там праз невыносны холад яна не магла спаць. Перадачу яна не атрымала. Нядаўна Вольга перанесла аперацыю і мае патрэбу ў медыцынскім наглядзе.

Разам з затрыманымі ў той дзень «нашаніўцамі» Ягорам Марціновічам, Андрэем Дынько і Андрэем Скурко Вольга Раковіч была прызнаная палітзняволенай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: