By_Pol: міліцыянт, які на жахлівым відэа збіваў затрыманых на Акрэсціна, узнагароджаны медалём

Ініцыятыва By_Pol, якая аб'ядноўвае беларускіх сілавікоў, публікуе інфармацыю пра прадстаўнікоў МУС, якія прадстаўлены да ўзнагароджання за верную службу рэжыму Лукашэнкі ў даэлектаральны і постэлектаральны перыяд.
Сярод такіх — начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС адміністрацыі Заводскага раёна падпалкоўнік міліцыі Віталь Траццяк.

Па дадзеных By_Pol, Траццяк удзельнічаў у збіцці на Акрэсціна затрыманых 11 жніўня 2020-га (пра гэта ж раней паведамлялася ў телеграм-канале «Чорная кніга Беларусі»). Як адзначае ініцыятыва, міліцыянт атрымаў медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».

Пра тое, што адбывалася на Акрэсціна ў ноч з 10 на 11 жніўня, можна даведацца, паглядзеўшы двуххвіліннае відэа, якое з'явілася на тэлеканале «Белсат». Ролік быў зняты, верагодна, з кабіны аўтазака. Хутчэй за ўсё, яго зрабіў кіроўца. У кадр трапіў так званы «калідор» сілавікоў з дубінкамі, праз які праганялі затрыманых пры выхадзе з аўтазака.

МУС адмаўлялася каментаваць рэзананснае відэа.

massandry.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: