Былую школу пад Гродна можна купіць па цане новага смартфона

Каб прадаць будынак непрацуючай школы ў вёсцы Васілевічы Сапоцкінскага сельсавета, цану на аўкцыёне панізілі ўжо ў 60 разоў, піша hrodna.life са спасылкай на «Вячэрні Гродна».

Фота: vgr.by

Фота: vgr.by


Спробы знайсці ўладальніка для двухпавярховага цаглянага будынка школы, якому сёлета споўнілася роўна 70 гадоў, працягваюцца з кастрычніка 2017 года. Тады за будынак прасілі мінімум 34 тысячы 182 рублі, але пасля пастаянных «уцэнак» у сувязі з адсутнасцю пакупнікоў пачатковы кошт аб’екта дасягнуў 23 базавых, што на сёння 586,5 рублёў, або 278 долараў. Таргі прызначаныя на 2 мая.

Па ўмовах аўкцыёну, у школе можна адкрыць аб’ект адміністрацыйна-гаспадарчага, гандлёвага прызначэння. Будучы ўладальнік атрымае ў права карыстання не толькі двухпавярховы школьны корпус плошчай 1,1 тысячы кв. м, але і дзве прыбудовы, хлеў, дэкаратыўны басейн, агароджу і камунікацыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: