Былы адвакат Статкевіча пра суд у СІЗА: калі б працэс быў адкрытым, многія б убачылі, што ніякай справы няма

Былы адвакат палітыка Мікалая Статкевіча Уладзімір Сазанчук распавёў «Радыё Рацыя» пра будучы судовы працэс, які павінен пачацца 24 чэрвеня.

Мікалай Статкевіч. Фота dw.com

Мікалай Статкевіч. Фота dw.com

Нагадаем, што ў лютым гэтага года дысцыплінарная камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў скасавала ліцэнзію адваката Уладзіміра Сазанчука, які абараняў Мікалая Статкевіча і блогера Дзмітрыя Казлова («Шэры кот»).

Цяпер стала вядома, што суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам і Мікалаем Статкевічам пачнецца 24 чэрвеня ў гомельскім СІЗА. Разам са Статкевічам, Ціханоўскім і Лосікам па справе праходзяць таксама Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў.

Уладзімір Сазанчук:

— Натуральна, што на апраўдальны прысуд нікому з фігурантаў гэтай справы спадзявацца не даводзіцца. Ужо шмат прайшло судовых працэсаў, і мы бачым, якое стаўленне да «палітычных». Для рэжыму гэта ж вельмі небяспечныя людзі! І салідарнасць з імі недапушчальная.

— Чаму суд зробяць закрытым і ён пройдзе ў ізалятары?

— Перасцерагаюцца. Па-першае, відаць, не хочуць, каб падсудныя бачылі народную падтрымку, бо, калі б працэс зрабілі адкрытым, то на яго прыйшлі б многія. А ў СІЗА наогул ніхто не патрапіць, бо туды патрэбны адмысловы дазвол. Па-другое, калі б працэс адкрыта асвятлялі, то многія б убачылі, што на самой справе ніякай справы няма. І складу злачынства няма ў дзеяннях таго ж Статкевіча, бо я абараняў яго і ведаю сутнасць справы. Таму я разумею, чаму суд зрабілі закрытым.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: