Былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня затрыманы?

Экс-пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня, які адным з першых сярод дыпламатаў падтрымаў мірныя пратэсты, верагодна, затрыманы.
У сацсетках пішуць, што па месцы жыхарства дыпламата прайшоў ператрус, адзначае «Беларускі партызан».

Нагадаем, Ляшчэня быў першым дыпламатам, які не пабаяўся стаць на бок народа і публічна падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацый выбараў. Зараз ён не выходзіць на сувязь.

Магчыма, гэта звязана з яго дзейнасцю на платформе «Сход», дзе ён займае пасаду першага старшыні.

Сёння таксама з ператрусам прыйшлі да многіх іншых дэлегатаў «Схода».

«Сход» — гэта віртуальная платформа, дзе можна вылучаць сваіх прадстаўнікоў, а таксама іх абіраць. Плануецца, што прадстаўнікі з усёй краіны — 328 чалавек — змогуць адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў і ўдзельнічаць у нацыянальным дыялогу. На платформе тэрыторыя краіны разбітая на віртуальныя ўчасткі, якія адпавядаюць адміністрацыйнаму дзяленню Беларусі. Кандыдаты ў дэлегаты запаўняюць анкеты і вылучаюцца ад сваіх участкаў. Галасаванне адбываецца пры дапамозе чат-бота.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: