Былы следчы пра самагубствы сілавікоў: псіхіка не вытрымлівае

Былы следчы пракуратуры Алег Волчак звязвае самагубства ў Брэсце з праблемамі на службе.
У Брэсце 15 ліпеня наклаў на сябе рукі афіцэр абласнога ўпраўлення Следчага камітэта. Ён застрэліўся з асабістай дубальтоўкі ТОЗ-34, якая была афіцыйна зарэгістраваная

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, афіцэр вазіў кіраўніка Брэсцкага УСК Аляксандра Рахманава, які 11 чэрвеня сышоў на падвышэнне ў Менск. Лукашэнка сваім указам прызначыў яго намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі — на месца Андрэя Уцюрына, які цяпер знаходзіцца пад следствам.

А між тым яшчэ не сцерлася з памяці гісторыя з самагубствам (забойствам) супрацоўніка ДАІ з Магілёва Яўгена Патаповіча. Чаму ўсё часцей і часцей супрацоўнікі праваахоўных органаў сыходзяць з жыцця? На гэтае пытанне "Беларускага партызана" адказвае былы следчы пракуратуры Алег Волчак.

Усё часцей супрацоўнікі праваахоўных органаў сыходзяць з жыцця. Думаю, сыход з жыцця звязаны перш за ўсё са службай. Нядаўна я размаўляў з дзеючымі маладымі аператыўнікамі: па-ранейшаму існуе план па ўзбуджэнні крымінальных спраў, вярбоўцы.

Любымі спосабамі ты павінен выконваць даведзены план, нават шляхам перавышэння або злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. У многіх проста не вытрымлівае псіхіка такога прэсінгу.

Магчыма, загінулы ведаў нейкія таямніцы, усё ж такі вазіў не проста афіцэра, а высокапастаўленага чыноўніка Следчага камітэта.

Не выключана, што ў загінулага былі асабістыя праблемы, але, думаю, хутчэй за ўсё, наклаліся службовыя праблемы. Усё ж такі яму было 32 гады: у органах ужо працаваў, вопыт ёсць.

Усе супрацоўнікі праваахоўных органаў штогод праходзяць медыцынскую камісію, працуюць з псіхолагамі, якія павінны выпрацоўваць алгарытм вырашэння праблем. У Следчым камітэце, у МУС існуе служба ўласнай бяспекі, але яна не працуе. Служба ўласнай бяспекі павінна быць незалежнай, але супрацоўнік паскардзіўся на праблемы, а яго тут жа «закладваюць» начальству.

А асноўная праблема сёння — карупцыя, многія не вытрымліваюць вымушанай хлусні. Асабліва ярка гэта відаць па наркатычным артыкуле 328 — дзясяткі маці ўжо заяўлялі пра падробку дакументаў і фальсіфікацыі. Але гэтым займаюцца жывыя людзі, і рана ці позна сумленне проста не вытрымлівае.

Праблема з кадрамі не вырашаецца гадамі. Следчы апарат сур'ёзна аслабеў пасля рэформы ў 2011 годзе, якасць следства ўпала: дасведчаныя следчыя сышлі, а моладзь варыцца ў сваім соку — няма пераемнасці. Раней да нас прыстаўлялі старэйшых следчых: нас навучалі, нас выхоўвалі.

Праваахоўным органам патрэбна незалежная служба ўласнай бяспекі, свой прафсаюз, — каб чалавек меў магчымасць легальна вырашаць назапашаныя праблемы.

Але ўлада і цяпер маўчыць, нібы нічога не адбылося. А памёр чалавек.

Успомнім, як зусім нядаўна абышліся з Патаповічам: спачатку - герой, потым — самазабойца.

А іншыя афіцэры глядзяць на ўсё гэта...

Але ў любым выпадку — не трэба сыходзіць з жыцця: ёсць сям'я, дзеці.

У рэшце рэшт, заўсёды можна сысці з органаў, раскрыць карупцыю, ва ўсякім разе, застацца ў жывых і жыць дзеля родных.


Паводле belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: