Былы супрацоўнік КДБ Беларусі ўцёк у Швецыю

Цяпер ён сцвярджае, што мае дакументы пра кантрабанду нафтапрадуктаў праз Беларусь.
Былы супрацоўнік беларускага КДБ Андрэй Моўчан заявіў, што мае дакументы, якія сведчаць аб кантрабандзе нафтапрадуктаў з Беларусі. Ён перадаў гэтыя дакументы Шведскаму радыё.

Як вынікае з вайсковага білета Моўчана, ён працаваў у КДБ з 2000 да 2010 года і даслужыўся да звання маёра. Жыхар Віцебска Моўчан у 2012-м ён папрасіў палітычны прытулак у Швецыі, але яму адмовілі, бо не пабачылі доказаў палітычнага пераследу. Моўчан сцвярджаў, што звольніўся, бо не хацеў удзельнічаць у палітычных рэпрэсіях і што яго пераследавалі і збівалі пасля звальнення з КДБ.

З дакументаў Моўчана вынікае, што беларускія кампаніі экспартавалі нафтапрадукты пад выглядам распушчальнікаў, каб не пералічваць мыта Расіі. Публікацыі пра існаванне такіх схем з'яўляліся ў расійскіх і беларускіх СМІ ў 2010—2012 гадах. Расследаванне гэтага пытання прывяло да нафтавага канфлікту Масквы і Мінска ў 2012-м.

Моўчан сцвярджае, што не апублікаваў дакументаў раней, бо баяўся.

З дакументаў вынікае, што беларускія мытнікі спынялі цягнікі з дызельным палівам, што па дакументах праходзіла як распушчальнік, але атрымалі загад ад віцэ-прэм'ера ўрада Беларусі Уладзіміра Сямашкі не разглядаць дадзены груз як падмытны і не накіроўваць узор прадукцыі для аналізу ў расійскую лабараторыю.

Груз кіраваўся праз Талін. Там «распушчальнік» ізноў ператвараўся ў «расійскае дызпаліва», якое адпраўлялі ў порт Антверпена (Бельгія).

Па словах Моўчана, яму загадалі адправіць усе дакументы па справе аб кантрабандзе ў Мінск, але ён іх зрабіў копіі ўсёй тэчкі і нават захаваў некаторыя арыгіналы папер.

Шведскае радыё паведамляе, што яно не здолела атрымаць каментароў прэс-службы ўрада і прэзідэнта Беларусі.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: