Былога шэфа МУС Шуневіча няма ў «цукровай справе»

«Ігар Шуневіч не з’яўляецца фігурантам ніводнай крымінальнай справы, якая на гэты момант знаходзіцца ў працы следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі», – заявіў афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш.
Ігар Шуневіч

Ігар Шуневіч

Так ён пракаментаваў радыё «Свабода» інфармацыю пра магчымае затрыманне былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў сувязі з так званай «цукровай справай». Такія паведамленні ў інтэрнэт-прасторы з’явіліся ў канцы мінулага тыдня.

КДБ завёў крымінальныя справы паводле ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры» у дачыненні да адказных асобаў і паводле ч. 2 арт. 431 «Даванне хабару ў буйным памеры» да бізнесоўцаў. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пакаранне да 15 гадоў.

Расследаванне працягваецца. Следчы Канстанцін Бычак сцвярджае, што фігуранты даюць паказанні з прызнаннямі і супрацоўнічаюць са следствам.

Цяпер затрыманыя: дырэктар Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіл Крыштаповіч, дырэктар Слуцкага цукроварафінаднага камбінату Мікалай Пруднік, дырэктар Жабінкаўскага цукровага заводу Віктар Міронаў, дырэктар Скідальскага цукровага заводу Дзмітрый Ягораў, былы намеснік кіраўніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Уладзімер Ціхіня, дырэктар Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў, заснавальнік расійскай кампаніі «Полимер» Сяргей Кананенка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: